У Гомелі прайшоў першы пікет прэтэндэнта ад «Гавары праўду!»
2 жніўня каля універмага «Гомель» у цэнтры горада прайшоў першы пікет па збору подпісаў у падтрымку патэнцыйнага кандыдата ад кампаніі «Гавары праўду!» Міхаіла Бязносенкі. «Падтрымаць» магчымага кандыдата быў запрошаны лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, праўда, у кардонным выглядзе.
Міхаіл Бязносенка плануе балатавацца па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе. Патэнцыйны кандыдат не сумняваецца, што здолее назбіраць тысячу подпісаў. «Я не першы год удзельнічаю у палітычных кампаніях і веру, што сабраць тысячу подпісаў цалкам рэальна. Пікет у цэнтры горада – гэта рэкламная акцыя, і збор подпісаў», - зазначыў прэтэндэнт.
Дарэчы, у горадзе больш не назіраецца пікетаў па збору подпісаў – ні за праўладных, ні за дэмакратычных кандыдатаў.
Калі Міхаіла Бязносенка зарэгіструюць, то яго супернікам па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе можа стаць начальнік аддзелу адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна Алег Леўшуноў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма