Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Слонім: Ініцыятыўная група Івана Шэгі атрымала папярэджанне

  • Іван Шэга
    Іван Шэга

2 жніўня сябра Партыі БНФ і прэтэндэнт у кандыдаты Палаты прадстаўнікоў, слонімскі доктар Іван Шэга атрымаў пісьмовае папярэджанне ад акруговай камісіі Слонімскай выбарчай акругі № 58 за подпісамі старшыні Слонімскай выбарчай камісіі А.Мачалінай і сакратара камісіі С.Гурскай. Папярэджанне Іван Шэга і яго ініцыятыўная група атрымалі за тое, што “у сябра ініцыятыўнай групы Віталіны Марчык, якая збірала подпісы, не было пасведчання (яно было ў аўтамабілі – рэд.).  У папцы з падпіснымі лістамі былі прымацаваны пасведчанні сяброў ініцыятыўнай групы Бялько С.Н і Бялько Т.А. замест Марчык В. Акрамя таго, падпісны ліст з подпісамі выбаршчыкаў не быў аформлены, звесткі пра асобу, якая вылучаецца, запісваліся ўжо ў прысутнасці старшыні акруговай выбарчай камісіі…”.

Таму Слонімская выбарчая камісія папярэдзіла ініцыятыўную групу грамадзян па збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Івана Шэгі кандыдатам у дэпутаты за парушэнне парадку збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку спадара Шэгі. 

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма