Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Слуцк: Акруговая камісія «паслала» назіральніка па законе аб зваротах грамадзян

  • Віталь Амяльковіч
    Віталь Амяльковіч

Назіральнік БХК Віталь Амяльковіч просіць старшыню ЦВК растлумачыць, ці распаўсюджваецца дзеянне Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» на дзейнасць выбарчых камісій.

У прыватнасці, назіральніка цікавяць звароты ў выбаркамы, у якіх не змяшчаецца інфармацыя аб парушэннях выбарчага заканадаўства.

«12 ліпеня я звярнуўся з пісьмовай заявай у акруговую выбарчую камісію па Слуцкай выбарчай акрузе № 67, у якой прасіў апавяшчаць мяне, як назіральніка, пра дату, месца і час правядзення паседжанняў камісіі, - піша Віталь Амяльковіч ў запыце на імя Лідзіі Ярмошынай. - У гэтай жа заяве я папрасіў акруговую камісію паведаміць мне аб прынятым рашэнні пісьмова».

Праз два тыдні сакратар акруговай камісіі Юрый Скрыган паведаміў назіральніку, што дзеянне Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» на дзейнасць выбарчых камісій не распаўсюджваецца, і што, у прынцыпе, адказ яму можна і не даваць наогул.

Адказ з акруговай камісіі Віталь Амяльковіч атрымаў праз некалькі дзён, але, тым не менш, вырашыў высветліць, якім нарматыўна-прававым актам рэгламентуецца парадак і тэрміны разгляду зваротаў, якія не ўтрымліваюць інфармацыі аб парушэннях выбарчага заканадаўства.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма