Слуцк: Прэтэндэнт у дэпутаты са скандалам зняўся з перадвыбарчай гонкі
Анатоль Юрэвіч, які публічна назваўся прадстаўніком кампаніі «Гавары праўду!», заявіў, што здымаецца з выбарчай кампаніі, таму што не можа сабраць подпісы.
Галоўнай прычынай свайго рашэння Юрэвіч назваў настрой случчакоў. У інтэрв'ю «Радыё Свабода» ён заявіў, што па яго падліках большасць выбаршчыкаў - прыкладна 60% - галасаваць на гэтых выбарах не збіраюцца.
«Гэта кажуць у асноўным адукаваныя людзі. Я гэта дакладна даследаваў, таму што асабіста хадзіў па кватэрах і сабраў 120 подпісаў, - растлумачыў прэтэндэнт у кандыдаты. - А чалавек 600 адмовіліся і пры гэтым паабяцалі: мы не пойдзем на выбары, хоць і аддамо табе свае подпісы».
Журналістам Юрэвіч называўся прадстаўніком кампаніі «Гавары праўду!».
Пасля выхаду матэрыялу ў эфір намеснік каардынатара «Гавары праўду!» Аляксандр Фядута выступіў на сайце «Беларускі партызан» з аспрэчаннем інфармацыі, што кіраўніцтва кампаніі падтрымлівае Анатоля Юрэвіча.
«Па Слуцкаму акрузе мы падтрымліваем іншага кандыдата - Аляксандра Солапа,- удакладніў Фядута. - Анатоль Юрэвіч не прасіў нашай падтрымкі ... Але паколькі мы зацікаўлены ў тым, каб як мага больш дэмакратычных кандыдатаў пайшло ў народ і панесла праўду да выбаршчыкаў, мы спадзяемся, што кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Анатоль Юрэвіч скарыстаецца момантам і вылучаецца кандыдатам ад партыі».
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма