Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Расонах канфіскавана іміджавая прадукцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Аперацыю здзейснілі супрацоўнікі падраздзялення “Тайфун” ДАІ Віцебскай вобласці.

Вечарам 2-га жніўня яны спынілі аўтамабіль, у якім знаходзілася дадзеная прадукцыя. Кіроўцу даставілі ў РАУС г. Расоны. Тут начальнік ААПП РАУС Ястрэбаў Аляксандр Віктаравіч склаў пратакол вымання і апытання.

Іміджавую прадукцыю, сярод якой былі канцэлярскія вырабы, сумкі, майкі з фірмовай сімволікай, было вырашана канфіскаваць “з мэтай правядзення праверкі”. Дадзеная прадукцыя была падрыхтавана для доўгатэрміновых назіральнікаў, журналістаў і юрыстаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. На працягу 10 дзён будзе праводзіцца праверка.

Ястрэбаў Аляксандр Віктаравіч

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма