Аршанскія ўлады адмовілі ў дазволе на пікет у падтрымку Бяляцкага
Аршанскі гарвыканкам адмовіў семярым актывістам праваабарончых арганізацый і палітычных партый у правядзенні пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Як і раней фармальнай падставай для адмовы стала адсутнасць дамоў з ГАУС на ахову мерапрыемства, з бальніцай на медыцынскае абслугоўванне і спецаўтабазай на ўборку тэрыторыі.
Вышэйназваныя службы такія дамовы заключаць не хочуць, а выканкам у сваю чаргу выкарыстоўвае гэта як падставу для адмовы. Зрэшты, ніхто з заяўнікаў ў такім адказе і не сумняваўся. Усе спробы прадстаўнікоў апазіцыі атрымаць дазвол на правядзенне пікету ў Оршы нязменна з 2007 г. заканчваліся адмовай.
Яшчэ адной нядобрай традыцыяй стала парушэнне тэрмінаў адказу Аршанскім гарвыканкамам. Нягледзячы на тое, што заяўка на пікетаванне была пададзеная яшчэ 10 ліпеня, чыноўнікі даслалі адказ толькі 2 жніўня, за 2 дні да мерапрыемства, хоць па законе заяўнікі павінны атрымаць адказ за 5 дзён.
Каментароў пакуль няма