Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

“Трудовая слава” пачала раскрутку свайго кандыдата

Выданне належыць ААТ “Магілёўхімвалакно” і выходзіць накладам болей за 4 тысячы асобнікаў.

У апошнім нумары газеты на першай старонцы змешчаны артыкул “Достойный кандидат”. У артыкуле расказваецца, што 26 ліпеня адбылася канферэнцыя працоўнага калектыву “Магілёўхімвалакно” па вылучэнні кандыдата ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

На канферэнцыі прысутныя вырашылі падтрымаць кіраўніка прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства ААТ “Магілёўхімвалакно” Ігара Станкевіча.

Дэлегаты канферэнцыі ахарактарызавалі яго як чалавека выключна са станоўчага боку і адзначылі, што Ігар Станкевіч чалавек слова і неабыякавы да праблем простых людзей.

Пра канкурэнтаў вылучанага кандыдата па Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акрузе №87 не сказана ні слова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма