Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Акруговая камісія ў Оршы не мае бланкаў дакументаў, неабходных для вылучэння кандыдатам

Актывіст кампаніі "Гавары праўду" Канстанцін Анташкевіч, чыя ініцыятыўная група зарэгістраваная ў Аршанскай гарадской акрузе № 26 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, не змог атрымаць у акруговай камісіі бланкі дэкларацыі аб даходах і маёмасці, анкеты, а таксама заявы аб згодзе балатавацца кандыдатам у дэпутаты.

Як патлумачылі яму, пакуль у камісіі такіх бланкаў няма і параілі прыйсці бліжэй да 13 жніўня.

Разам з тым, Выбарчым кодэксам і Пастановай Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў зацверджаны тэрмін вылучэння кандыдатаў у дэпутаты - з 15 ліпеня па 13 жніўня ўключна. Гэта значыць, што ў любы дзень гэтага тэрміну, а не толькі "бліжэй да 13 жніўня" грамадзянін мае права аформіць дакументы на вылучэнне кандыдатам. І хоць больш за палову часу адведзенага тэрміну ўжо прайшло, акруговая камісія ўсё яшчэ не гатовая прадаставіць бланкі неабходных дакументаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма