Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Прадстаўніка АГП з першага разу не зарэгістравалі кандыдатам

  • Уладзімір Малярчук.
    Уладзімір Малярчук.

У прадстаўніка АГП Уладзіміра Малярчука пры першай яго спробе падаць дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у камісіі Вілейскай выбарчай акругі патрабавалі замест копіі пасведчання сябра партыі прынесці арыгінал. У адказ ён запытаўся аб наяўнасці адпаведнага дакумента ў прадстаўніцы камісіі, якая туды была вылучана ад “Чырвонага крыжа”. Высветлілася, што пры ўключэнні яе ў камісію, ёй наогул проста “паверылі на слова”.

Такім чынам, нягледзячы на тое, што Уладзімір Малярчук меў усе неабходныя дакументы, зарэгістравацца прэтэндэнтам у кандыдаты ад палітычнай партыі яму адразу не ўдалося. І хаця ў артыкуле Выбачага кодэксу аб дакументах на вылучэнне кандыдата напісана, што ў акруговую камісію дастаткова прадаставіць копію дакумента, які падцвярджае сяброўства ў палітычнай партыі, у вылучэнца патрабавалі арыгінал.

Сам спадар Малярчук кажа, што яму няцяжка было вярнуцца за пасведчаннем, але гэты выпадак у чарговы раз адлюстроўвае няроўнае стаўленне да прадстаўнікоў праўладных і апазіцыйных стуктур.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма