Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Бабруйск: Валянціну Глухаву апыталі ў пракуратуры

Валянціну Глухаву, сябра ініцыятыўнай групы Аксаны Самуйлавай, выклікалі 3 жніўня ў пракуратуру. З ёй размаўляў памочнік пракурора 2-га класа Ігар Кураленка, які ўдакладняў асобныя пытанні па скарзе. Нагадаем, бабруйская актывістка падала тры скаргі на дзеянні мясцовых чыноўнікаў, якія чыняць перашкоды падчас збору подпісаў.

- Памочнік пракурора мала цікавіўся тым фактам, што нас не пускалі ў інтэрнат, - кажа Валянціна Глухава. – Больш яго цікавіла, чаму мы не ўказалі, што нам не далі кнігу скаргаў. І пастаянна пераводзіў размову на гэтую тэму. Ён, канешне, паабяцаў, што праверку правядуць, але склалася ўражанне пасля размовы, што Ігар Кураленка вельмі жадае спусціць гэтую справу “на тармазы”. Таксама ён адзначыў, што мы і сапраўды маглі б пазбіраць подпісы у фае інтэрната. Я ж яму тлумачыла, што звычайна людзі трымаюць свае пашпарты дома, таму зборшчыкам подпісаў так важна трапляць менавіта ў кватэры. Акрамя таго, па ўнутранаму распарадку інтэрната не забараняецца хадзіць па паверхах з мэтай збору подпісаў.

-Адбылася памылка, і мы сапраўды не ўказалі ў заяве пра кнігу скаргаў, - дадае Вольга Піманава. – Але я не лічу, што гэта важней факта нядопуску зборшчыкаў подпісаў да патэнцыйных выбаршчыкаў. Але Ігар Кураленка, напэўна, лічыць па-іншаму, таму са мной таксама шмат размаўляў пра адмову даць нам кнігу скаргаў. Таксама ён цікавіўся, чаму мы не выклікалі міліцыю, калі нас не пускалі… Але ёсць жа яшчэ факт прызанняў загадчыцы інтэрната Ніны Катаевай, якая нам сказала, што робіць гэта па загаду Аляксандра Адзіночанкі (начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Першамайскага раёна). Хацелася б, каб менавіта на гэтым супрацоўнікі пракуратуры засяродзілі больш увагі.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма