Жлобін: Пікеты – як паказчык альтэрнатывы
Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты па Жлобінскай выбарчай акрузе Валеры Рыбчанка, які ўжо паспеў зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу, плануе вылучацца і па партыйных спісах.
–Пятага жніўня адбудзецца з’езд нашай партыі, на якім мяне плануецца вылучыць у якасці кандыдата на гэтых парламенцкіх выбарах, – кажа прадстаўнік “Справядлівага свету”. – Робіцца гэта на той выпадак, калі мы не паспеем сабраць неабходную колькасць подпісаў для рэгістрацыі, а таксама з мэтай паказаць выбаршчыкам, што ў рэгіёнах прысутнічаюць сябры нашай партыі, якія актыўна удзельнічаюць у палітычных працэсах нашай краіны.
Спадар Валеры кажа, што на сённяшні дзень сабрана прыкладна палова подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата. На пікеце, дарэчы, які праходзіў каля гарадскога рынку раніцай у суботу, Рыбчанка і яго паплечнікі сабралі больш за дзесятак подпісаў.
–Пікеты ў нас простыя, і мы іх выкарыстоўваем як дадатковую магчымасць паказаць жлобінскім выбаршчыкам альтэрнатыву кандыдату ад сённяшняй улады Леаніду Апанасюку.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма