Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Дырэктар слонімскай школы “падстрахавалася” працоўным калектывам зэльвенскай бальніцы

Прэтэндэнт у кандыдаты Ала Сопікава па Слонімскай выбарчай акрузе № 58, якая зарэгістравала сваю ініцыятыўную групу, «падстрахавалася» на выпадак няўдалага збору подпісаў.
У Зэльвенскай цэнтральнай раённай бальніцы адбыўся сход упаўнаважаных членаў калектыву дадзенай установы. На парадак дня было вынесена пытанне аб вылучэнні ад працоўнага калектыву Зэльвенскай ЦРБ кандыдатам у дэпутаты Алы Сопікавай, дырэктара сярэдняй школы № 9 горада Слоніма. Калектыў цэнтральнай раённай бальніцы падтрымаў яе кандыдатуру аднагалосным галасаваннем.
Ала Сопікава зарэгістравала і сваю ініцыятыўную групу па зборы подпісаў. Праўда, у Слоніме толькі адзін раз бачылі яе пікет, дзе ішоў збор подпісаў. У асноўным, подпісы арганізавана збіраюцца і працоўных калектывах Слонімшчыны і Зельвеншчыны. А вылучэнне ад Зэльвенскай бальніцы можна лічыць своеасаблівай «падстрахоўкай» на выпадак не вельмі паспяховых вынікаў збору подпісаў.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма