Генеральны дырэктар «Гомсельмаш» ідзе ў дэпутаты
Генеральны дырэктар вытворчага аб'яднання «Гомсельмаш» Валерый Жмайлік плануе балатавацца ў Палату прадстаўнікоў па Гомельскай-Сяльмашаўскай акрузе №32. На прэзідэнцкіх выбарах у 2010 годзе генеральны дырэктар быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі. Пры ўмове перамогі ў парламенцкіх выбарах на ганаровай варце вылучэнца ад Сяльмашаўскай акругі ён зменіць Аляксандра Бяляева, які да выбараў у парламент у 2008 годзе працаваў старшынёй Гомельскага гарвыканкаму. Па Сяльмашаўскай акрузе таксама зарэгістравана ініцыятыўная група магчымага канкурэнта генеральнага дырэктара прамысловага гіганта – невядомага пакуль шырокай грамадскасці майстра аварыйна-дыспетчарскай службы філіялу «Гомельмежрайгаз» Ігара Мяшкова.
Выбарцы працоўных калектываў некалькіх школ Чыгуначнага раёна вылучаюць кандыдатам у дэпутаты дырэктара сярэдняй школы №5 Гомеля Віктара Фесака па Гомельскай-Юбілейнай акрузе №31. Віктар Фясак працаваў на мінулых прэзідэнцкіх выбарах ва ўчастковай камісіі ў сваёй роднай школе. Па Гомельскай-Юбілейнай акрузе зарэгістравана таксама і ініцыятыўная група па збору подпісаў за калегу Віктара Фесака – намесніка дырэктара гімназіі №14 Гомеля Расціслава Жадзейка, які, дарэчы, ужо мае дэпутацкі вопыт. Ён з'яўляецца дэпутатам Гомельскага гарсавету. На выбарах у парламент у 2008 годзе па Юбілейнай акрузе балатаваўся (і стаў дэпутатам) Аляксандр Чыкілёў (былы генеральны дырэктар «Гомельпрамбуд»).
“Праваабаронцы за свабоднныя выбары”
Каментароў пакуль няма