“Слонімскі веснік”: вылучаюцца двое, але здымкі – толькі аднаго кандыдата
Слонімская раённая газета “Слонімскі веснік” у суботнім нумары за 4 жніўня на другой старонцы выдання апублікавала ажно чатыры матэрыялы пра выбары. Тры матэрыялы агенцтва БЕЛТА і адзін артыкул падпісаны аўтарам “Собкор” -- гэта сам рэдактар газеты Кірыл Ляшчанка.
“Собкор” паведамляе, што ў Беларусі зарэгістравана 330 ініцыятыўных груп па збору подпісаў выбаршчыкаў, а Слонімская акруговая камісія зарэгістравала дзве ініцыятыўныя групы па збору подпісаў —Алы Сопікавай і Івана Шэгі. Ала Сопікава, дырэктар сярэдняй школы № 9 горада Слоніма, лічыцца вылучэнкай ад улады, а Іван Шэга з’яўляеца сябрам Партыі БНФ. Разам з гэтым матэрыялам публікуецца два здымкі, якія падпісаны наступным чынам: “каля пікета перад цэнтральным рынкам па збору подпісаў за кандыдата ў дэпутаты Алу Сопікаву”.
Паўстае пытанне: калі ж Слонімская акруговая камісія зарэгістравала дзве ініцыятыўныя групы па збору подпісаў, дык чаму ж нельга надрукаваць адзін здымак, дзе збіраюцца подпісаны за Сопікаву і другі здымак — за Шэгу?
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма