Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Прабег на знак салідарнасці з Алесем Бяляцкім

4 жніўня ў Брэсце адбыўся лёгкаатлетычны прабег аматара марафонскага бегу -- праваабаронцы Уладзіміра Малея, які быў апрануты ў чорную майку з выявай Алеся Бяляцкага і надпісам: “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”. У руках Малей трымаў здымак свайго зняволенага калегі.

Уладзімір Малей бег па цэнтральнай пешаходнай вуліцы Савецкай, прыцягваючы ўвагу людзей. Каля помніка 1000-годдзю Брэста праваабаронца зрабіў некалькі кругоў, да яго далучыліся 4 дзяўчыны, якія таксама прабеглі некалькі кругоў разам з ім. Бег працягнуўся па вуліцы Пушкінскай і закончыўся на вуліцы Маскоўскай.

На шляху прабегу Малея сустрэўся і нарад міліцыі, які не перашкодзіў бегу.

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма