Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Барысаў: акружкам інфармацыю аб пасяджэннях у інтэрнэце размяшчаць адмаўляецца

Просьба зарэгістраванага ў акруговай выбарчай камісіі Барысаўскай сельскай выбарчай акругі № 63 назіральніка Алега Мацкевіча аб размяшчэнні інфармацыі пра паседжанні акружкама ў Інтэрнэце была праігнараваная.

Сваю просьбу Алег Мацкевіч аргументаваў п.1.5 "Практычнага дапаможніка для акруговых камісій па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага савета пятага склікання", які абавязвае інфармаваць акруговыя камісіі аб даце, часе і месцы правядзення паседжанняў у тым ліку і з дапамогай сайтаў выканкамаў (па дамове з імі) у Інтэрнэце.

У адказе старшыні камісіі Пятра Навіцкага значыцца: "На ваш зварот паведамляем, што інфармацыя аб правядзенні паседжанняў акруговай выбарчай камісіі размяшчаецца ў памяшканні, дзе знаходзіцца камісія, а таксама на інфармацыйных стэндах першага паверха Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта. Даведацца наконт правядзення паседжанняў акруговай выбарчай камісіі можна па тэлефоне (нумар прыводзіцца)".

Такім чынам, камісія фактычна адмовіла ў размяшчэнні інфармацыі аб даце, часе і месцы паседжанняў ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма