Мінск: Аляксандр Фядута збіраў подпісы за вылучэнне Пашкевіча (фотарэпартаж)
Адзін з кіраўнікоў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандр Фядута 4 жніўня прыняў удзел у пікеце каля гіпермаркета «Гіпа» ў Серабранцы. Пікет праводзіўся ініцыятыўнай групай па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты актывіста «Гавары праўду!» Міхаіла Пашкевіча.
Пашкевіч балатуецца ў Купалаўскай акрузе № 95 і, нягледзячы на тое, што неабходная 1000 подпісаў ужо даўно сабрана, усё роўна праводзіць пікеты ў сталіцы.
Побач з пікетам у падтрымку Пашкевіча ў Серабранцы праходзіў збор подпісаў за вылучэнне дзеючага дэпутата парламента Валянціны Лявоненка.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма