Пінск: Супраць кандыдата ад Партыі БНФ выкарыстоўваюць элементы чорнага піяру
Як толькі кіраўнік Пінскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандар Рамановіч заявіў аб сваім вылучэнні кандыдатам у дэпутаты па Пінскай выбарчай акрузе №14, ён адразу ж трапіў пад каток брудных тэхналогіяў.
На адным з мясцовых рэгіянальных сайтаў з’явілася інфармацыя аб ўдзеле спадара Рамановіча ў выбарах. Нейтральны матэрыял выклікаў незразумелую буру эмоцыяў у каментарах пад артыкулам. Невядомыя “тролі” за кароткі час пакінулі больш за 80 каментароў, у якіх вылілі тоны бруду на кандыдата ад БНФ і яшчэ некаторых былых пінскіх дэмакратычных актывістаў. Актыўны тролінг працягваўся і далей, пад наступным матэрыялам сайту. Акрамя таго, на імя Аляксандра Рамановіча зарэгістравана адмысловая старонка ў “Фэйсбуку”, на якой выкладзеныя кампраметуючыя яго фотаздымкі.
Спадар Рамановіч лічыць, што такім чынам спецслужбы адрэагавалі на ягонае жаданне паўдзельнічаць у выбарах – ён адзіны кандыдыт ад дэмакратаў, які будзе балатавацца на Піншчыне.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма