Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Пінску подпісы збіралі пад перавернутым дзяржаўным сцягам (фота)

Два пікеты па збору подпісаў у падтрымку дзеючага дэпутата ПП НС Зінаіды Мандроўскай правялі сябры яе ініцыятыўнай групы. Інфармацыя з фотаздымкамі аб гэтай падзеі адразу ж з’явілася на сайце Пінскага гарвыканкама. Уважлівыя пінчукі адразу ж заўважылі, што на стале, які выкарыстоўваўся на пікеце, стаіць перавернуты дзяржаўны сцяг Беларусі.

Цікава, што і самі пікеты адбываліся побач з прахадной адной з фабрык ААТ “Палессе”, працоўны калектыў якога ўжо вылучыў Зінаіду Мандроўскую кандыдатам у дэпутаты. А подпісы ў пікеце збіраў сам намеснік дырэктара ААТ “Палессе” па ідэалогіі Юры Рыбак.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма