Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Віцебскі абласны суд не адмяніў штраф за ўлёткі пра байкот выбараў(+ відэа)

  • Яўген Гуцалаў, актывіст Маладога Фронту з Віцебска
    Яўген Гуцалаў, актывіст Маладога Фронту з Віцебска

Актывісту "Маладога фронту" Яўгену Гуцалаву не ўдалося аспрэчыць рашэнне суддзі Кастрычніцкага райсуду Іны Грабоўскай, якая прысудзіла хлопцу штраф памерам у 24 базавыя велічыні. Яго абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні за тое, што распаўсюджваў у Віцебску ўлёткі з заклікам да байкоту выбараў.

Штраф амаль у два з паловай мільёны – не адзіны сумны вынік затрымання 3 ліпеня. Пасля таго, як актывіста змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, ён страціў працу: РУП "Белтэлекам" не працягнула з ім кантракт.

Зрэшты, першапачатковы працэс у Кастрычніцкім райсудзе, які праходзіў 4 ліпеня,  таксама нельга лічыць справядлівым і падзаконным, лічыць каардынатарка па стварэнні партыі БХД Таццяна Севярынец:

"У судзе мяне падманулі, сказаўшы, што затрыманага Гуцалава яшчэ не прывезлі. Тым часам у кабінеце суддзі Грабоўскай суд ужо ішоў ваўсю, і нас з актывісткай Аленай Семенчуковай туды пускаць не хацелі. Пра ўсё гэта я напісала скаргу на імя старшыні Кастрычніцкага райсуду, ужо атрымала адказ. Па сутнасці мне не адказалі нічога: у лісце напісана толькі, што працэс над Гуцалавым адбыўся, але зусім не ў той час, калі нас не пускалі на пасяджэнне. З усяго гэтага я раблю выснову, што па маёй скарзе ніхто пільна не разбіраўся і што стаўленне да працэсаў палітычнага характару ў Кастрычніцкім райсудзе перадузятае".    

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма