Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

“Вячэрні Мінск” дэзінфармуе выбаршчыкаў

На сайце газеты з’явілася інфармацыя, што можна распачынаць агітацыю.

“Усе ініцыятыўныя групы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якія паспелі своечасова сабраць неабходныя дакументы, прайшлі рэгістрацыю ў акруговых выбарчых камісіях. Усяго па Мінску зарэгістраваны 103 ініцыятыўныя групы, якія прадстаўляюць інтарэсы кандыдатаў самага шырокага палітычнага спектру. У прыватнасці, як паведаміў старшыня акруговай выбарчай камісіі № 100 Уладзімір Надольскі, 24 ліпеня ў акрузе пасведчанні атрымалі прыхільнікі трох кандыдатаў. З гэтага моманту ўсе яны могуць пачынаць агітацыю за свайго лідэра”, - адзначае аўтар тэксту Аляксандр Ярашэнка.

Пры гэтым удакладняецца, што на думку Уладзіміра Надольскага, выбарчая кампанія праходзіць з захаваннем нацыянальнага заканадаўства ў дэмакратычнай атмасферы.

Нагадаем, што ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь перадвыбарчая агітацыя павінна пачынацца ад моманту рэгістрацыі кандыдата (з 14 па 23 жніўня) і завяршаецца за адзін дзень да выбараў – 22 верасня.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма