Праўладныя партыі вылучаюць сотні прадстаўнікоў ва УВК і - адзінкі кандыдатаў
Цэнтральная камісія па выбарах агучыла вынікі вылучэння прадстаўнікоў ва ўчастковых выбарчыя камісіі. Больш за ўсё вылучэнцаў ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, “Белай Русі”, БРСМ, “Беларускага саюза жанчын” і Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Таксама актыўна сябе праяўляюць партыі, якія падтрымліваюць курс Лукашэнкі – Беларуская аграрная партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Пры гэтым кандыдатаў-вылучэнцаў ад іх толькі адзінкі.
Усяго ў Беларусі будзе створана 6,3 тысяч участковых камісій, яшчэ 44 - за
мяжой. У склад адной камісіі можа быць уключана ад 5 да 19 чалавек.
Па словах сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, палітычныя партыі і грамадскія
арганізацыі сталі больш актыўна вылучаць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя
камісіі.
Сярод партый найбольшую актыўнасць праявілі Камуністычная партыя Беларусі – 845
чалавек, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці - 832 чалавек, Беларуская
сацыяльна-спартыўная партыя - 609,
Беларуская аграрная партыя - 571.
Пры гэтым колькасць сярод верагодна вылучаных кандыдатаў – адзінкі
прадстаўнікоў. КПБ – 30 кандыдатаў, РППС – 19 кандыдатаў, БССП – 3 кандыдаты.
Апазіцыйныя партыі пры вылучэнні прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі выглядаюць больш сціпла: АГП – 240, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" - 216, Партыя БНФ - 158, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада ) - 30, Беларуская партыя "Зялёныя" - 20 чалавек.
Аднак найбольшую актыўнасць праявілі праўладныя грамадскія арганізацыі: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі – 10 400, РГА "Белая Русь" – 4 799, БРСМ – 4 345, Беларускі саюз жанчын – 4 037, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў – 3 138 прадстаўнікоў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма