Адміністрацыя універмагу «Гомель» спрабавала разагнаць пікет па зборы подпісаў
З нечаканай перашкодай сутыкнуліся 6 жніўня зборшчыкі подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе Міхаіла Бязносенкі, актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». Пікет адбываўся ў дазволеным месцы – на пляцоўцы каля універмага «Гомель», у цэнтры гораду. Да зборшчыкаў подпісаў падышлі супрацоўнікі ўнівермагу і загадалі адыйсці далей ад крамы, бо, маўляў, дадзеная тэрыторыя належыць універмагу, а адміністрацыя гандлёвага прадпрыемства супраць пікету.
Зборшчыкі подпісаў пачалі спрачацца, нагадалі адміністрацыі ўнівермагу, што дадзенае месца не забароненае для пікетаў. Тады супрацоўнікі ўнівермагу абяцалі выклікаць міліцыю. Але калі зборшчыкі подпісаў пачалі тэлефанаваць журналістам, то прадстаўнікі адміністрацыі адчапіліся ад іх і зніклі ў будынку.
Заўтра, 7 жніўня, на той жа пляцоўцы каля ўнівермагу «Гомель» абяцаюць правесці пікеты па збору подпісаў прадстаўнікі партыі левых «Справядлівы свет».
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма