На дырэктара брэсцкага ЦУМа пададзена яшчэ адна скарга
Гэтым разам пра парушэннне кіраўніком буйнога гандёвага аб’екту Віктарам Валюшыцкім выбрачага заканадаўства паведаміла ў акруговую камісію адна з магчымых яго канкурэнтак у Брэсцкай-Заходняй акрузе № 1 – старшыня мясцовай суполкі БСДП (Грамада) Ганна Канюс.
Паводле словаў Канюс, сябры яе ініцыятыўнай групы
даведаліся, што Віктар Валюшыцкі ў сваім службовым памяшканіі зладзіў некалькі
сустрэч для асобаў, што прызнаныя адказнымі за жылыя дамы ў мікрараёне Рэчыца.
Яўку на гэтыя сходы забяспечвалі работнікі ЖЭСаў Ленінскага раёна Брэста, а
падчас сустрэчаў было выказана патрабаванне ўсяляк садзейнічаць кампаніі па
зборы подпісаў выбаршчыкаў - жыхароў мікрараёна для вылучэння дырэктара ЦУМа
кандыдатам у дэпутаты.
У сваёй заяве ў выбарчую камісію Ганна Канюс просіць правесці праверку
абставінаў таго, што на сам рэч адбывалася падчас такіх сустрэчаў, і ўлічыць гэта
пры вырашэнні пытання аб рэгістрацыі Валюшыцкага. Калі сапраўды будзе выяўлена грубае
парушэнне выбарчага заканадаўства з боку кіраўніка гандлёвага прадпрыемства,
прадстаўніца БСДП (Г) заклікае адмовіць яму ў наданні статуса кандыдата ў
дэпутаты.
Нагадаем, што раней былі выяўлены факты, калі збор подпісаў за вылучэнне Валюшыцкага адбываўся ў працоўны час у службовых памяшканнях мясцовай падатковай інспекцыі, на што была пададзена скарга ў пракуратуру.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма