Пінск: Назіральнік скардзіцца на датэрміновую агітацыю
Віктар Ярашук, акрэдытаваны пры акруговай выбарчай камісіі Пінскай сельскай акругі №15 у якасці назіральніка, падаў скаргу для разгляду гэтай камісіяй. Назіральнік угледзеў прыкметы датэрміновай перадвыбарчай агітацыіі за прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксандра Палейчука ў сюжэце тэлерадыёкампаніі “Пінск”. Аўтары сюжэту паказалі працэс ягонага вылучэння працоўнымі калектывамі СВК “Лапаціна” і СВК “Ласіцк” кандыдатам у дэпутаты (Аляксандр Палейчук, дарэчы, 25 год кіруе СВК “Лапаціна”).
Тэлесюжэт з элементамі агітацыі як мінімум двойчы выйшаў у эфір, акрамя таго, у тэкставым фармаце з’явіўся на сайце ТРК “Пінск”.
Для прыкладу
прывядзем вытрымку з тэкставай версіі : “Все выступившие на собрании говорили
об Александре Полейчуке много добрых слов, благодарили за созданные условия
труда и достойную зарплату, за то, что радеет за людей, что многое сделал для
повышения их благосостояния. Землеробы выражали надежду, что и с
трибуны высшего законодательного органа страны, он сделает для людей труда все
возможное, чтобы они жили еще лучше.
Счетной комиссии не пришлось долго подсчитывать голоса – мнение всех было
единодушно – достоин!”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма