Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Брэст: “Справядлівы свет” ладзіць пікеты і вылучае людзей у выбаркамы

Сярод ініцыятыўных груп, якія працягваюць збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, найбольш актыўна паводзяць сябе ў Брэсце прадстаўнікі мясцовай суполкі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.

Як адзначыла старшыня гарадской партыйнай арганізацыі Людміла Дзенісенка, дзеля таго, каб сабраць подпісы, трэба не толькі абыйсці кватэры, але таксама збіраць подпісы ў найбольш шматлюдных месцах Брэста. З гэтага пункту гледжання найбольш прывабная пляцоўка - каля цэнтральнага рынку, дзе зараз ладзяцца пікеты. Пры гэтым Дзенісенка заўважае, што парламенцкія выбары не выклікаюць такой цікавасці ў насельніцтва, як прэзідэнцкія.

Што тычыцца вылучэння сябраў партыі ў склад участковых выбарчых камісій, дык на чатыры выбарчыя акругі Брэста і Брэсцкага раёна “Справядлівы свет” прапанаваў 36 чалавек У асноўным , гэта - адукаваныя людзі, знаёмыя з Выбарчым кодэксам, аднак Людміла Дзенісенка зусім няўпэўненая, што усе яны трапяць у выбаркамы і нагадвае сітуацыю з фармаваннем аруговыя камісій, калі з заяўленых 13-ці чалавек ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” па Брэсцкай вобласці было ўключана толькі 8.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма