Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Сяргей Скрабец выйшаў з выбарчай кампаніі

Шляхам запалохвання, пагроз і шантажу з боку кіраўніцтва Лідскага райвыканкама і КДБ паралізаваная і фактычна разагнаная ініцыятыўная група прэтэндэнта ў дэпутаты па Лідскай акрузе № 56 Сяргея Скрабца. Пра гэта заявіў сам прэтэндэнт у кандыдаты журналістам: «Кіраўніка майго штаба не адпусцілі ў адпачынак на працы і фактычна пасадзілі пад хатні арышт. Сябрам маёй ініцыятыўнай групы пагражалі: каму - звальненнем з працы, каму - адлічэннем з вучобы. У выніку толькі тры чалавекі з пятнаццаці не пабаяліся працягнуць працу па зборы подпісаў. Працавалі з кожным. Я баюся за сваіх людзей, якія жывуць і працуюць у Лідзе. У Менску я нават не рэгістраваў ініцыятыўную групу па той жа прычыне - з-за пагроз. Думаў, у Лідзе такога не будзе - усё-такі Ліда далекавата ад Мінска. Але там аказалася яшчэ горш ...».

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма