Дзяржгазеты піараць барысаўскага прэтэндэнта ў кандыдаты
Абласная газета «Мінская праўда» і рэспубліканская «Народная газета» апублікавалі інтэрв'ю з дзеючым дэпутатам ПП НС Віктарам Гумінскім, які збіраецца балатавацца ў дэпутаты па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63.
Інтэрв'ю «Парламентская перспектива» у «Менскай праўдзе» і «Быть честным перед собой и народом» у «Народнай газеце» практычна аднолькавыя: Гумінскаму даецца магчымасць распавесці, як добра працавалі дэпутаты «парламента» чацвёртага склікання і якім павінен быць дэпутат наогул.
У абодвух інтэрв'ю не згадваецца пра тое, што Гумінскі на дадзены момант збірае подпісы за сваю кандыдатуру па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63. Аднак здзіўленне выклікае той факт, што менавіта падчас збору подпісаў у абласной і рэспубліканскай газеце менавіта гэтаму прэтэндэнту ў кандыдаты ў дэпутаты прадастаўляецца магчымасць расказаць пра сваю дзейнасць.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма