Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Улады вырашылі засудзіць Марголіна хутчэй

7 жніўня прыкладна а 17-й гадзіне да дома намесніка старшыні АГП Льва Марголіна нечакана пад’ехала міліцэйская машына. Супрацоўнікі праваахоўных органаў, як неўзабаве высветлілася,  з’явіліся, каб  ўручыць яму позву ў суд, які прызначаны на заўтра, 8 жніўня,  і пачнецца а 10-й гадзіне.

Пры гэтым адзначым, што 6 жніўня суд Барысаўскага раёна і г. Барысава прыняў рашэнне правесці разгляд справы супраць намесніка старшыні АГП Льва Марголіна і кіраўніка Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхася Васільева 10 жніўня.  

З чым звязаная раптоўная змена гэтага рашэння, ніхто не патлумачыў. 

“Усім вядома, які ў нас незалежны суд, - мяркуе Леў Марголін. – Відаць, аднекуль прыйшла каманда паскорыць падзеі…”.

Нагадаем, барысаўская міліцыя не дазволіла Марголіну і Васільеву правесці перадвыбарны пікет. Падставай для забароны маёр міліцыі Волкаў назваў лозунг «За сумленныя выбары без «Лукашэнкі», які, па яго словах, не з'яўляецца перадвыбарнай агітацыяй, а адлюстроўвае асабістае непрыязнае стаўленне да беларускага прэзідэнта. У мясцовым РУУС на палітыкаў быў складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

6 жніўня адбыўся суд, на якім было прынятае рашэнне перанесці разгляд справы на 10 жніўня.

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма