Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Барысаў: суддзя позваў Марголіну і Васільеву не падпісвала

Учора Льву Марголіну і Міхаілу Васільеву прыйшлі позвы з Барысаўскага раённага суда з паведамленнем, што суд над імі пераносіцца з 10 жніўня на 10.00 8 жніўня.

Як законапаслухмяныя грамадзяне, Васільеў і Марголін прыйшлі ў прызначаны час ў суд. Аказалася, што суддзя Барысаўскага суду Ірына Пасюк не ведала пра перанос судовага паседжання. Позвы падпісвала не яна.

У выніку паседжанне, якое доўжылася каля 15 хвілін скончылася вердыктам: суд пераносіцца на 15.00 8 жніўня, пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні адпраўлены на дапрацоўку ў Барысаўскае РУУС.

Начальнік міліцыі грамадскага парадку Волкаў і прадстаўнік Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62, на прысутнасці якіх настойвалі Марголін і Васільеў, у суд так і не з'явіліся.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма