Магілёў: Праваабаронца Аляксей Колчын абскарджвае дзеянні акруговай камісіі №85 у Цэнтрвыбаркаме
Праваабаронца Аляксей Колчын, які з’яўляецца назіральнікам пры акруговай выбарчай камісіі №85, патрабуе абавязаць камісію даваць адказы на мове звароту, а таксама паведаміць яму час і дату пасяджэння, на якім будзе вызначацца парадак працы камісіі па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах.
Акрамя таго, назіральнік просіць Цэнтрвыбаркам абавязаць камісію паведаміць яму, дзе камісія будзе праводзіць праверку падпісных лістоў, працэдуру праверкі подпісаў выбаршчыкаў, і выказвае жаданне назіраць за гэтай працэдурай.
“Па-сутнасці, выбарчая камісія дала мне зняважлівую адпіску, - кажа Аляксей Колчын. - Па-першае, я атрымаў адказ на рускай мове, хоць звяртаўся ў камісію па-беларуску. Гэта парушэнне закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, паводле якога адказ мусіць быць на мове звароту. І галоўнае - адказ камісія дала не па-сутнасці. У адказе няма ні слова пра тое, на што я прасіў іх адказаць. Яны проста працытавалі Выбарчы Кодэкс”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма