Ліда: ва ўчастковыя камісіі ўключаны два апазіцыянеры
На сайце Лідскага райвыканкама апублікавана Рашэнне № 772 аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісій, датаванае 7 жніўня.
У Лідскай выбарчай акрузе № 54 створана 35 камісій, у якія ўвайшлі 467 чалавек. Сярод іх толькі два апазіцыянеры - прадстаўнікі партыі «Справядлівы свет»: Слюсарчук Святлана (участковая выбарчая камісія ўчастка для галасавання № 8) і Вайцюк Вераніка (участковая выбарчая камісія ўчастка для галасавання № 22).
У спісах сфармаваных УВК ёсць і яшчэ адзін партыйны прадстаўнік - ад Аграрнай партыі ўвайшоў адзін чалавек. У пераважнай большасці ў камісіях на ўчастках для галасавання будуць працаваць прадстаўнікі праўладных структур - БРСМ, “Белай Русі”, ветэранскіх арганізацый, Беларускага фонду міру, Беларускага саюза жанчын і г.д.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма