Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Федэрацыя прафсаюзаў актыўна ідзе на выбары, абвяргаючы заявы Лазавіка

  • Сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік
    Сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік

Сакратар Цэнтрвыбаркаму выказаў незадаволенасць наконт справаздачы БДІПЧ АБСЕ, ў якой адзначаецца масавы ўдзел у выбарах прадстаўнікоў праўладных арганізацыяў. Па меркаванні Лазавіка, гэта немагчыма. У ФПБ ёсць свой адказ для чыноўніка.

“У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам грамадскія аб’яднанні не маюць права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты. Такім правам валодаюць толькі палітычныя партыі”, - заявіў Лазавік.

Тым часам на афіцыйным сайце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі паведамляецца, што арганізацыя будзе актыўна ўдзельнчаць у парламенцкіх выбарах. “Як правіла, большасць кандыдатаў вылучаюцца ад працоўных калектываў. Яны разлічваюць на падтрымку сваіх калегаў. А паколькі 94% эканамічна актыўнага насельніцтва Беларусі - члены прафсаюзаў ФПБ, Федэрацыя прафсаюзаў будзе актыўна ўдзельнічаць у выбарах і ўплываць на іх вынікі, - адзначаецца ў паведамленні. - Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі адкрыта заявіла пра тое, што падтрымае толькі тых кандыдатаў, мэты, задачы і рэальная дзейнасць якіх не супярэчаць палітыцы, якая праводзіцца ў краіне”.

Нагадаем, што Выбарчы кодэкс РБ дазваляе сябрам  грамадскіх арганізацыяў вылучацца ў кандыдаты шляхам збору подпісаў або ад працоўных калектываў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма