Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Мінск: у апошні момант назіральнікаў вырашылі дапусціць на паседжанне па ўтварэнні УВК

  • Наталля Манькоўская
    Наталля Манькоўская

Яшчэ ўчора чыноўнікі Адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска катэгарчына адмаўлялі назіральнікам у прысутнасці на паседжанні па ўтварэнні УВК, але сёння іх без праблем зарэгістравалі і дазволілі назіраць за працэсам.

Пра гэта паведаміла назіральніца ад Беларускага хельсінскага камітэта Наталля Манькоўская: “Сапраўды, учора маё накіраванне ад праваабарончай арганізацыі не хацелі прымаць, па тэлефоне адмаўлялі у прысутнасці на паседжанні. Але сёння раніцай я прыйшла ў адміністрацыю, мае дадзены дадаткова запісалі ў спіс і дазволілі назіраць за працэсам утварэння ўчастковых камісіяў. Мне таксама далі паглядзець усе дакументы. На паседжанні, апроч мяне, прысутнічалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў”.

Па словах назіральніцы, паседжанне па ўтварэнні 108 УВК цягнулася ўсяго 20 хвілінаў. На вялікім экране дэманстраваліся прозвішчы, імёны, імёны па бацьку прадстаўнікоў і спосабы іх вылучэння ў камісіі. Было зацверджана 1107 сябраў УВК: 619  - ад палітычных партый і грамадскіх арганізацый, 239  - ад працоўных калектываў, 249 – ад грамадзянаў. 6.7% адмоваў звязаны з падачай дакументаў, якія не адпавядаюць законным патрабаванням.

Па выніках ўтварэння ўчастковых камісіяў, колькасць прадстаўнікоў палітычных партыяў складае не меньш за трэць у кожнай камісіі - як таго і патрабуе закон.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма