Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Бялынічы: у складзе УВК – знаёмыя ўсе твары

У Бялыніцкім раёне 7 жніўня створана 20 участковых камісій па выбарах дэпутатаў ПП НС пятага склікання. Адпаведнае рашэнне № 17-1 райвыканкама апублікаванае ў раённай газеце “Зара над  Друццю”.

Колькасць сябраў сфармаваных УВК вагаецца ад 6 да 17 чалавек, а ўсяго ў іх склад увайшлі 236 чалавек, абсалютная большасць з якіх ужо працавалі ў выбаркамах падчас мінулых выбарчых кампаній. Большая частка сябраў УВК вылучаліся ад грамадзянаў шляхам збору подпісаў і ад працоўных калектываў. Палітычныя партыі ў Бялыніцкім раёне сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі наогул не вылучалі, як і альтэрнатыўныя грамадскія арганізацыі. На выбарчых участках у асноўным будуць працаваць прадстаўнікі дзяржаўных прафсаюзаў, ветэранскай арганізацыі, а таксама  “Белая Русі” і БРСМ.

Што цікава, большасць літаральна ва ўсіх участковых выбарчых камісіях у Бялыніцкім раёне складаюць супрацоўнікі разнастайных бюджэтных арганізацый - устаноў адукацыі, культуры, медыцынскага абслугоўвання насельніцтва і т.п.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма