Орша: большасць прадстаўнікоў апазіцыі апынуліся за бортам
Сталі вядомыя вынікі ўключэння прадстаўнікоў апазіцыі ў склад участковых камісій на Аршаншчыне.
Аршанскі райвыканкам зацвердзіў у складзе ўчастковых камісій 6 прадстаўнікоў партыі «Справядлівы свет» з 8 прадстаўленых, што можна лічыць параўнальна нядрэнным паказчыкам. Іншыя апазіцыйныя партыі ва ўчастковыя камісіі Аршанскага раёна сваіх прадстаўнікоў не вылучалі.
Зусім іншая сітуацыя склалася ў горадзе Орша. Тут з 10 вылучаных сябраў АГП у камісіі патрапіла толькі 2 чалавекі, з 16 сябраў «Справядлівага свету» 7 чалавек, з 4-х сябраў БХД, якія вылучаліся ад грамадзян шляхам збору подпісаў у камісіі не патрапіў наогул ніхто.
Ва ўключэнні ў склад участковых выбаркамаў горада таксама адмоўлена двум сябрам БРСМ і аднаму прадстаўніку «Белай Русі».
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма