Бюджэт участковых камісій мізэрны
У Магілёве на арганізацыю і правядзенне выбараў 36 участковыя выбарчыя камісіі атрымаюць 9 580 494 рублі, то бок кожная камісіяў сярэднім - 266 124 рублі. Пра гэта мясцовыя назіральнікі даведаліся на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі №87, якое адбылося 7 жніўня.
Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што гэтыя сродкі мусяць пайсці на набыццё канцатавараў, аплату працы вызваленых ад працы сябраў камісіі, стымуляванне працы сябраў камісіі падчас праверкі подпісаў і абсталяванне выбарчых участкаў.
“Як толькі былі агучаныя гэтыя лічбы, усе сябры акруговай камісіі вельмі здзівіліся, - распавядае праваабаронца. - Яны пачалі задаваць пытанні адзін аднаму і старшыні з нагоды таго, што можна купіць на гэтыя сродкі і як за такія грошы можна арганізаваць працу камісій”.
Назіральнік адзначае, што сам факт такіх мізэрных сум сведчыць пра сапраўднае стаўленне ўлады да выбарчай кампаніі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма