Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Пінск: “калектыўны” прынцып фармавання УВК часам нават не хаваюць

Пінскі гарвыканкам 8 жніўня сфармаваў 87 участковых камісіяў Пінскай гарадской выбарчай акругі №14.

З апазіцыянераў у камісіі прайшлі па адным сябру ад Партыі БНФ (вылучаліся чатыры) і партыі “Справядлівы свет”. Паказала сваю актыўнасць у Пінску яшчэ адна палітычная структура – Камуністычная партыя Беларусі, з дзесятак яе сябраў увайшлі ва УВК.

Аляксандар Рамановіч, патэнцыйны кандыдат ад ПБНФ, які прысутнічаў на паседжанні выканкама, прапанаваў, каб выбарчыя камісіі не фармаваліся з прадстаўнікоў аднаго працоўнага калектыву. Аднак да яго меркавання не прыслухаліся - тым больш, што фармальна ўсё выглядае бездакорна. Супрацоўнікі прадпрыемстваў і ўстановаў, у якіх месцяцца выбарчыя ўчасткі, вылучаліся ў камісіі замаскіравана - ад такіх праўладных грамадскіх арганізацыяў, як “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, “Беларускі Чырвоны крыж”,  БРСМ,  “Беларускі фонд міра” і ад прафсаюзаў.

Хоць часам абыходзілася і без падобных хітрыкаў. Напрыклад – участковая камісія №12, якая месціцца ў Доме культуры ЗАТ “Холдынгавая кампанія “”Пінскдрэў”. У спісе гэтай камісіі пазначана, што 10 з 13 яе сябраў з’яўляюцца супрацоўнікамі холдынгавай кампаніі “Пінскдрэў”. Але! Па інфармацыі мясцовых назіральнікаў, астатнія тры таксама працуюць на “Пінскдрэве”, але схаваліся за вылучэннем ад пярвічак ветэранскай арганізацыі, БРСМ і “Белай Русі”.

Спіс сябраў камісіі (пададзены па-руску):

«Участковая комиссия № 12 – Дом культуры закрытого акционерного общества «Холдинговая компания «Пинскдрев», тел. 35-67-75.

1.

Ботян

Владимир Алексеевич

- от Пинской городской организации Белорусского общественного объединения ветеранов

2.

Диковицкая

Светлана Анатольевна

- от трудового коллектива службы директора по работе с персоналом закрытого акционерного общества «Холдинговая компания «Пинскдрев»

3.

Землянскова

Юлия Олеговна

- от Пинской городской организации общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи»

4.

Каленик

Лилия Николаевна

- от трудового коллектива яслей-сада № 45 «Лесовичок» закрытого акционерного общества «Холдинговая компания «Пинскдрев»

5.

Козлова

Ольга Васильевна

- от первичной организации Пинской городской организации общественного объединения «Белорусский союз женщин» закрытого акционерного общества «Холдинговая компания «Пинскдрев»

6.

Короткевич

Валентина Сергеевна

- от трудового коллектива участка сборки и отделки филиала закрытого акционерного общества «Холдинговая компания «Пинскдрев» - завод строганного шпона и мебели

7.

Крупицкий

Сергей Леонидович

- от трудового коллектива управления технического развития службы главного инженера закрытого акционерного общества «Холдинговая компания «Пинскдрев»

8.

Полховский

Иосиф Иванович

- от первичной профсоюзной организации закрытого акционерного общества «Холдинговая компания «Пинскдрев»

9.

Полякова

Валентина Павловна

- от трудового коллектива Дома культуры закрытого акционерного общества «Холдинговая компания «Пинскдрев»

10.

Трушко

Николай Николаевич

- от Пинской городской организации республиканского общественного объединения «Белая Русь»

11.

Савина

Светлана Валерьевна

- от трудового коллектива цеха паросилового хозяйства и водопровода и канализации частного производственно-сервисного унитарного предприятия «Пинскдрев-Техэнергосервис»

12.

Сафонов

Евгений Александрович

- от трудового коллектива управления экономики закрытого акционерного общества «Холдинговая компания «Пинскдрев»

13.

Юрашкевич

Елена Федоровна

- от трудового частного транспортного унитарного предприятия «Пинскдрев-Автопарк»

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма