Старшыня райвыканкама ідзе ў дэпутаты, загадчык аргаддзела прымае подпісы
Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Васіль Бераснеў падаў скаргу ў Цэнтрвыбаркам і пракуратуру г. Оршы на падзеі, што адбываюцца ў Аршанскай Дняпроўскай акрузе № 27 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Па гэтай акрузе вылучаецца ў Палату старшыня Аршанскага райвыканкама Уладзімір Дзедушкін. Ён зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу. Як высветлілася, кіраўнік гэтай групы здае лісты з подпісамі грамадзян загадчыцы аргаддзела Аршанскага райвыканкама Таццяне Валодкінай. А тая ўжо перадае іх у акруговую камісію.
Праваабаронца бачыць у такім факце грубае парушэнне часткі 8 артыкула 61 Выбарчага Кодэкса Беларусі, які забараняе ўдзел адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма