Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Салігорск: апазіцыянеры падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты

У Салігорску два апазыцыйныя палітыкі падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі.

Віктар Малочка і Арцём Агафонаў былі вылучаныя па партыйных спісах Аб’яднанай грамадзянскай партыі на З’ездзе, які адбыўся 29 ліпеня.

Віктар Малочка падаў дакументы 8 жніўня. Ён будзе вылучацца па Салігорскай гарадской акрузе. Ягонымі канкурэнтамі будуць дзейсны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Яўген Абаленскі і начальнік салігорскага ЖКГ Ігар Дзялендзік. Праўладныя кандыдаты вылучаліся шляхам збора подпісаў. У акруговай выбарчай камісіі пацвердзілі атрыманне дакументаў на рэгістрацыю ад гэтых  прэтэндэнтаў.

Любанскі прадпрымальнік Арцём Агафонаў падаў дакументы на рэгістрацыю ў Салігорскай сельскай выбарчай акрузе. Канкураваць яму давядзецца з начальніцай упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама і адначасова дэпутаткай Мінскага абласнога Савета Таісай Данілевіч. Па гэтай жа акрузе збірае подпісы для вылучэння старшыня Акцябрскага сельсавета Ірына Бас.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”



Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма