Полацк: кандыдат ад улады наведвае працоўныя калектывы ў складзе інфармацыйна-прапагандысцкай групы гарвыканкама
Наталля Гуйвік, старшыня Полацкага гарадскога савета дэпутатаў, зарэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў для ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў, актыўна наведвае найбольш буйныя прадпрыемствы Полацка ў складзе інфармацыйна-прапагандысцкай групы гарвыканкама.
Фармальна парушэння выбарчага заканадаўства быццам бы не адбываецца. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы гарвыканкама бываюць ва ўстановах і на прадпрыемствах Полацка досыць рэгулярна - распавядаюць пра росквт ў краіне і адказваюць на канкрэтныя пытанні палачан аб рабоце гарадскіх службаў. Аднак актывізацыя гэтага віду прапаганды менавіта ў перадвыбарчы перыяд наводзіць на думку аб дадатковым піяры кандыдата ад улады.
Цалкам верагодна дарэчы, што дадзеная ўзмоцненая прапаганда спрацуе супраць самой Гуйвік. Так, пры сустрэчы на самым буйным прадпрыемстве Полацка - заводзе "Шкловалакно", на рэпліку аднаго з рабочых, што агучаныя інфармацыйнай групай лічбы і факты па развіццю горада рэгулярна асвятляюцца ў “Полацкім весніку” і не ўтрымоўваюць нічога прынцыпова новага, старшыня Савета дэпутатаў не знайшла нічога лепшага, як адказаць: “Я ведаю, што вы газет не чытаеце і тэлевізар не глядзіце”. Ды і заяўляць рабочым, хто чакаў інфармацыйную групу каля 20 хвілін пасля заканчэння змены: “Я тут нікога не трымаю, не хочаце слухаць – сыходзіце” і “Мне таксама цяжка казаць цэлы дзень”, не з'яўляецца верхам карэктнасці і разумення сітуацыі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма