«Гомельскія ведамасці» пра ўтвораныя камісіі паведамілі яшчэ да іх утварэння
Як вядома, паседжанні па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій ва ўсіх адміністрацыях Гомеля праходзілі 8 жніўня. Сур'ёзныя людзі засядалі, абмяркоўвалі, галасавалі. А тым часам карэспандэнты газеты «Гомельскія ведамасці» яшчэ 7 жніўня, напярэдадні паседжанняў, інфармавалі чытачоў, што камісіі ўжо ўтвораны, прычым аўтар артыкулу нават назваў лічбу – колькі людзей увайшлі ў склад участковых камісій.
Такую дзіўную грубую недакладнасць заўважыў назіральнік ад БХК Віктар Адзіночанка.
«Восьмага жніўня я быў на паседжанні па фармаванні ўчастковых камісій у
адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля, такія ж паседжанні праходзілі і ў
іншых адміністрацыях у гэты ж дзень. А на дзень раней выйшла публікацыя.
Выходзіць, што паседжанне, галасаванне - былі імітацыяй? Лічу, што проста
карэспандэнт нават не арыентуецца ў графіку, каляндарным плане выбараў, а можа,
ён меў рэальную інфармацыю і проста прагаварыўся? Трэба журналістам больш
адказна працаваць, бо яны такім артыкулам падставілі працу тых людзей, якія
стваралі ўчастковыя камісіі, і якія кіруюць выбарамі», - пракаментаваў дадзены
факт праваабаронца.
Сапраўды, цікава – карэспандэнт памыліўся ці прагаварыўся?
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма