Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Светлагорск: Актывізаваны публікацыі ў дзяржСМІ пра асобную вылучэнку

Дзяржаўная газета “Светлагорскія навіны” адвяла цэлую старонку для Галіны Філіповіч, якая вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Канешне, гэта ўсяго толькі інтэрвію аб яе дзейнасці на пасадзе старшыні райсавета. Пра іншых людзей, якія вылучаюцца ў кандыдаты, газета не піша.

Карэспандэнт газеты Уладзімір Лазоўскі падрабязна перадаў у інтэрвію, як добра Г. Філіповіч выконвае свае службовыя абавязкі. Як аказалася, у выніку яе працы, у прыватнасці, “атрымалася знесці 177 пустуючых і старых дамоў, усталяваць 10296 м новых платоў”. А таксама адрамантаваць 177 грамадскіх калодцаў і выдаліць 254 небяспечных дрэваў.

Не забываецца пра піяр і “Гомельская праўда”. У той жа дзень – 7 жніўня, калі “Светлагорскія навіны” апублікавалі інтэрвію, абласная газета надрукавала “апытанне чытачоў”. І на першым месцы – падрабязны адказ чытача Г. Філіповіч, старшыні Светлагорскага райсавета.

Па “жаночай разнарадцы” Г. Філіповіч ідзе ў кандыдаты замест Валянціны Кавалёвай, якая адбыла ў Палаце свае 2 дэпутацкія тэрміны, а да таго была намесніцай старшыні райвыканкама. Як і В. Кавалёва, цяперашняя старшыня райсавету пачынала сваю уладную дзейнасць у раённым аддзеле адукацыі.

У Светлагорскай выбарчай акрузе ў кандыдаты вылучаюцца і іншыя асобы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма