Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Слуцк: Ярмошына даслала адказ на запыт назіральніка БХК

  • Віталь Амяльковіч
    Віталь Амяльковіч

Назіральнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Віталь Амяльковіч атрымаў адказ на свой зварот у Цэнтрвыбаркам.

Нагадаем, у запыце назіральнік высвятляў, ці распаўсюджваецца дзеянне Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» на дзейнасць выбарчых камісій, і якім нарматыўна-прававым актам рэгламентуецца парадак і тэрміны разгляду зваротаў, якія не ўтрымліваюць інфармацыі аб парушэннях выбарчага заканадаўства.

«Дзеянне Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» у частцы выканання патрабаванняў аб парадку разгляду зваротаў распаўсюджваецца на дзейнасць арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, - паведамляецца ў адказе за подпісам Лідзіі Ярмошынай. - Выбарчыя камісіі, за выключэннем Цэнтральнай камісіі, не валодаюць статусам арганізацый».

У лісце Цэнтрвыбаркама тлумачыцца, што акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі выконваюць свае функцыі на грамадскіх пачатках. Выбарчым кодэксам прадугледжаны толькі тэрміны разгляду скаргаў названымі камісіямі.

Разам з тым ЦВК у ходзе навучальных семінараў для сябраў акруговых выбаркамаў рэкамендаваў звароты, якія не ўтрымліваюць звестак аб парушэнні выбарчага заканадаўства, разглядаць у дачыненні да парадку, прадугледжанага Законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», у тым ліку ў дачыненні да захавання тэрмінаў разгляду зваротаў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма