Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Зэльва: Першы пікет па зборы подпісаў (фота)

У нядзелю, 12 жніўня, у цэнтры Зэльвы каля мясцовага райвыканкама з’явіўся  першы пікет па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты  прадстаўнікоў Івана Шэгі – лекара-траўматолага, кіраўніка слонімскай суполкі Партыі БНФ.  Яго наладзілі сябры Слонімскага дэмакратычнага згуртавання.

Па словах тых, хто збіраў подпісы, збор прайшоў спакойна, мясцовыя міліцыянты толькі паглядвалі, але не перашкаджалі працаваць. Праўда зэльвенцы не вельмі ахвотна ставілі подпісы, некаторыя зусім не ведалі, што гэта адбываецца, пыталіся, калі і дзе будуць выбары.

Пікетаў па збору подпісаў за другога прэтэндэнта ў кандыдаты -- Алу Сопікаву, дырэктара СШ № 9 г. Слоніма, у Зэльве не было. Праўда, дырэктар слонімскай школы “падстрахавалася” працоўным калектывам Зэльвенскай бальніцы, калектыў якой вылучыў яе кандыдатам у дэпутаты.

На здымках: ідзе збор подпісаў за Івана Шэгу ў Зэльве.

 «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма