Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Брэст: партыйцы падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі

У прыватнасці, крыху больш за тысячу подпісаў было падазена ў выбарчыя камісіі Брэсцкай-Заходняй акругі №1 і Брэсцкай-Цэнтральнай акругі №2 адпаведна за вылучэнне старшыні гарадской суполкі Беларускай сацыял–дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганны Канюс і кіраўніка абласной арганізацыі гэтай партыі Ігара Маслоўскага. Акрамя збору подпісаў яны таксама былі вылучаны партыйным з’ездам.

Ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” у Брэсце вылучаюцца чатыры асобы – Людміла Дзенісенка (акруга №1), Вадзім Дарахвілідзэ (№2), Ірына Серыкава (№3), Анатоль Новік (№4). “У гэты раз мы вырашылі, што будзем падаваць дакументы на рэгістрацыю ў выбаркамы як вылучэнцы партыі, нягледзячы тое, што нашы ініцыятыўныя групы таксама збіралі подпісы”, - адзначыла старшыня гарадской арганіазцыі “Справядлівага свету” Людміла Дзенісенка.

Брэсцкія прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі падалі дакументы на рэгістрацыю свайго патэнцыйнага кандыдата (якім з’яўляецца Дыяна Касцюковіч) у Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3. Згодна са стратэгіяй АГП на гэтую парламенцкую кампанію ў Брэсце, як і ў іншых гарадах Беларусі, пасля заканчэння агітацыйнага перыяду кандыдат будзе здымацца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма