Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Бабруйск: Маладыя сябры АГП падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі

Матвей Хатары і Андрэй Казлоў, бабруйскія сябры АГП, падалі 13 жніўня дакументы ў акруговыя выбарчыя камісіі на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты.

Рэгістрацыя Андрэя Казлова па Першамайскай выбарчай акрузе № 79 прайшла хутка, і без лішніх пытанняў. А з Матвеем Хатары, які прынёс дакументы ў Ленінскую выбарчую акругу № 78, вырашыў паразмаўляць нязменны кіраўнік гэтай камісіі, бабруйскі лідэр "Белай Русі" Уладзімір Вяткін.

-Старшыні камісіі спачатку не спадабалася пячатка на партбілеце. Ён сказаў, што адбітак слабенькі, і нават дастаў свой білет з "Белай Русі", паказаў, якая яркая і выразная ў іх пячатка, - пасміхаецца Матвей Хатары. - Андрэю Казлову разам са мной прысутнічаць на рэгістрацыі дакументаў не дазволілі. Таксама Уладзімір Вяткін цікавіўся, на што жыве АГП, якія ў нас партыйныя ўнёскі. Пільна перачытаў пратакол сходу, напрыканцы чамусьці вырашыў заверыць мой партбілет...

Маладыя сябры АГП кажуць, што вырашылі зарэгістравацца ў якасці кандыдатаў, каб падтрымаць партыйную выбарчую кампанію, расказаць пра сябе людзям, а потым зняцца з выбараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма