Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Брэст: Салідарная прабежка праваабаронцы Уладзіміра Малея з Алесем Бяляцкім зацікавіла міліцыю

Участковы  аддзела міліцыі Ленінскага раёна Брэста капітан Мікалай Селівонік 11 жніўня паведаміў па тэлефоне Уладзіміру Малею, што ён павінен наведаць аддзел міліцыі ў сувязі з бегам па вуліцах Брэста 4 жніўня – у гадавіну зняволення старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага. Прабежку праваабаронца праводзіў у чорнай майцы   з выявай Бяляцкага і трымаў яго партрэт у руках. Бег быў прысвячаны салідарнасці са зняволеным калегам і ўсімі беларускімі палітзняволенымі. Падчас бегу да Малея далучыліся 3 дзяўчыны, якія прабеглі некалькі колаў вакол помніка. Здымак гэтай прабежкі з дзяўчатамі ля помніка 1000-годдзю Брэста трапіў у інтэрнэт і зацікавіў міліцыю.

Падчас  тэлефоннай размовы з ўчастковым Селівонікам Уладзімір Малей запатрабаваў выклікаць яго позвай для дачы тлумачэнняў. 13 жніўня капітан Селівонік уручыў Уладзіміру Малею позву, дзе сказана, што 14 жніўня ў 11 раніцы Малей  павінен з’явіцца У Ленінскі РАУС.

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма