Маладэчна: з’явіліся нечаканыя прэтэндэнты ў кандыдаты
Па трое прэтэндэнтаў у кандыдаты з’явілася на Маладэчанскай сельскай і Маладэчанскай гарадской акругах. Некаторыя прозвішчы зніклі са спіса прэтэндэнтаў, іншыя – былі поўнай нечаканасцю.
Пра двух прэтэндэнтаў па Маладэчанскай гарадской акрузе –
Галіну Лазоўскую, журналістку “Радыё “Маладэчна” і Яна Лагвіновіча,
прадстаўніка Партыі БНФ – было вядома ўжо даўно. Яны падалі на рэгістрацыю
патрэбныя дакументы. Яшчэ адзін з заяўнікаў – Сяргей Балыкін, мінскі
прадпрымальнік, які рэгістраваў ініцыятыўную групу, - не назбіраў патрэбнай
колькасці подпісаў. Затое нечакана з’явіўся іншы мінчук – прадстаўнік КПБ, намеснік
дырэктара ААТ "ГІРАМА" Сяргей Малішэўскі.
У камісію Маладэчанскай сельскай акругі дакументы на рэгістрацыю падалі таксама
трое прэтэндэнтаў. Адразу было вядома толькі пра Станіслава Кулеша, дырэктара
ААТ “Беразінскае”, які здаў на рэгістрацыю патрэбную колькасць подпісаў. Нічога
раней не было чуваць пра намеры балатавацца яшчэ аднаго кандыдата – намесніцу
галоўнага ўрача райбальніцы Таццяны Шамодзі. Прычым вылучыў яе чамусьці не
родны калектыў, а калектыў радашковіцкай “Фабрыкі мастацкіх вырабаў”. Таксама раптоўна
на гэтай акрузе з’явіўся прадстаўнік ЛДПБ Віктар Пяскоў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма