Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Назіранне за праверкай подпісаў "не заснавана на законе"

Пра гэта паведамляе ў сваім пісьмовым адказе магілёўскаму праваабаронцу Аляксею Колчыну старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Праваабаронца, які зарэгістраваны назіральнікам у акруговай выбарчай камісіі №85, хацеў назіраць за працэдурай праверкі подпісаў выбаршчыкаў гэтай камісіяй, пра што і напісаў адпаведную заяву.  Аднак камісія ў сваім адказе абыйшла ягоную просьбу поўным маўчаннем і дала адказ не па-сутнасці і не на мове звароту. Пасля гэтага Аляксей Колчын звярнуўся са скаргай у Цэнтрвыбаркам.

У сваім лісце Лідзія Ярмошына адзначыла, што назіранне за працэдурай праверкі подпісаў выбаршчыкаў «не можа быць забяспечана, паколькі не заснавана на законе».

Акрамя таго, старшыня Цэнтрвыбаркама паведаміла, што выбарчыя камісіі не маюць статусу арганізацый і выконваюць свае функцыі на грамадскіх пачатках. Таму яны не могуць парушаць Закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” у частцы патрабаванняў да пісьмовых адказаў на пісьмовыя звароты і даваць адказы на мове звароту, на што таксама ўказваў праваабаронца ў сваім лісце.

Праваабаронца Барыс Бухель кажа, што ў гэтым выпадку, калі адпавядаць логіцы Лідзіі Ярмошынай, выбарчыя камісіі могуць увогуле не выконваць заканадаўства.

“Гэта асбсурд, бо камісіі ствараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам і выконваюць дзяржаўныя функцыі, якія прапісаны ў Канстытуцыі. Аб тым, што статус выбарчых камісій, акрамя Цэнтрвыбаркама, не вызначаны, спадарыня Ярмошына паведамляла мне яшчэ ў 2010 годзе на аналагічную скаргу. Аднак з таго моманту ў выбарчым заканадаўстве нічога не змянілася”, - гаворыць праваабаронца.

“Акрамя таго, нельга казаць пра тое, што члены камісій на 100% працуюць на добраахвотных пачатках. У бюджэтах камісій, якія выдаткоўваюцца дзяржавай на правядзенне выбараў, прадугледжаны сродкі на аплату працы вызваленых ад асноўнай працы на перыяд выбарчай кампаніі членаў камісій, а таксама на стымуляванне кантрэтных работ, напрыклад па праверцы подпісаў выбаршчыкаў і іншых дакументаў”, - адзначае Барыс Бухель.

“У ч.5 арт. 13 Выбарчага кодэкса ўказаны забароны назіральнікам. Забароны ведаць пра працэс і назіраць за ім няма. У сукупнасці з ч.1 арт 13 гэтага ж артыкула, у якім сказана, што выбары здзяйсняюцца адкрыта і галосна, можна прыйсці да высновы, што Цэнтрвыбаркам дзейнічае па “панятках”, а не па законах”, - гаворыць праваабаронца.

 

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма